Главная » 2025 » Июнь » 4 » Не прапусціце. 8 чэрвеня шэраг рэйсаў маршруту 4 выконваецца да Ўсходніх могілак, а 233с будзе курсаваць часцей
17:05
Не прапусціце. 8 чэрвеня шэраг рэйсаў маршруту 4 выконваецца да Ўсходніх могілак, а 233с будзе курсаваць часцей

Па інфармацыі філіяла «Аўтобусны парк №2» у сувязі з адзначэннем Святой Троіцы некаторыя рэйсы маршруту №4 арганізаваныя да/ад прыпынку «Усходнія могілкі». Ёсць змены і на маршруце 233с 7 і 8 чэрвеня.

5 чэрвеня ў сувязі са святкаваннем 900-годдзя Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра і Дня памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай у Полацку абмяжуюць рух транспарту.

Так, з 8:00 будзе абмежаваны, а падчас Крыжовага ходу – перакрыты рух транспарту на вуліцах Стралецкай, Еўфрасінні Полацкай, а таксама на скрыжаваннях:

вуліц Камуністычнай і Еўфрасінні Полацкай;

вуліц Еўфрасінні Полацкай і Кастрычніцкай;

вуліц Еўфрасінні Полацкай і Зыгіна;

на скрыжаванні вуліцы Касманаўтаў і павароту да манастыра.

Паводле інфармацыі 6-га наваполацкага аўтапарка, 5 чэрвеня на перыяд перакрыцця руху транспарту па згадненых вуліцах з 9:00 і да заканчэння хроснага ходу схема руху маршрутаў №10 і 10А застанецца без змен, але з адхіленнем ад раскладу на час перакрыцця руху.

 

Просім улічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак.

Категория: Главные новости региона | Просмотров: 147 | Добавил: Radiopv
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]