Главная » 2024 » Март » 9 » Пампуй і слухай! Эпізод #641 беларускага музычнага праекту Drum Night Bass прадставіў Dan Melnikov
00:00
Пампуй і слухай! Эпізод #641 беларускага музычнага праекту Drum Night Bass прадставіў Dan Melnikov

9 сакавіка чарговую кампіляцыю прадставіў Dan Melnikov. Свежы выпуск беларускага dnb-праэкту ўвабраў у сябе 17 трэкаў, якія былі выкананы ў стылях Drum&Bass, Liquid Funk, Techstep.

Прыемнага праслухоўвання, забойных басоў і ламаных рытмаў ўсім і кожнаму!

Tracklist:

01 Neztic & Viewer – Windows (Dub Mix)
02 Channell Feat Motiv & Luke Truth – Substance
03 Break Feat Liam Bailey – Gotta Believe
04 Gardna x Pola & Bryson – Down Low
05 Camo & Krooked x Mefjus Feat Sophie Lindinger – No Tomorrow (P Money x Whiney Remix)
06 DigitalTek Feat EM – Idk
07 Loboski – Keep On
08 George Michael – Careless Whisper (KRITIKAL BOOTLEG)
09 Zombie Cats & BLVCK CROWZ – Emperor
10 Mediks Feat Astronaut – Blown Away [Класіка жанру] (2012)
11 Netsky x Dillon Francis – Nobody Likes The Records That I Play
12 S.P.Y – Twice As Long
13 MEKARI – Absence
14 BCee Feat DJ Marky & Makoto, SOLAH – Tell Me
15 Drumtecnik – Memories
16 Venjent – Sunken
17 ENiGMA Dubz Feat Lauren L'aimant – Free Ur Mind


Гісторыя шоў, больш спасылак на запампоўку і другое ёсць на афіцыйным сайце праграмы drumnightbass.ucoz.com.

29 красавіка ў праекце «Drum Night Bass» 60-хвілінную чарговую кампіляцыю прадставіў Dan Melnikov. Мікс увабраў у сябе трэкі ў стылях Drum&Bass, Liquid Funk, Techstep.


Нагадаем, што з 5 студзеня 2019 года праект «Drum Night Bass» зноў вярнуўся на платформу «Полацкай Хвалі»! З новага года і кожны тыдзень на сайце публікуюцца выпускі сумеснага праекта Дзяніса Мельнікава і Віталя Барышнікава аб лепшай Drum&Bass-музыцы планеты.

«Drum Night Bass – праграма для тых, хто не ўяўляе сябе без «забойных» басоў і «ламаных» рытмаў. Праект аб самай актуальнай dnb-музыцы і не толькі.

4 чэрвеня 2011 года на танцавальным інтэрнэт-радыё «Полацкая Хваля» шоў упершыню выйшла ў эфір. Паступова стартап набыў непадробную цікавасць у прыхільнікаў сучаснага Драм-н-бэйса. Першыя эпізоды вёў яго аўтар – Dan Melnikov (Дзяніс Мельнікаў). Затым да яго далучыўся Denion Allfucker (Віталь Барышнікаў). Так праект перайшоў у катэгорыю «Collaboration» (з анг. – супрацоўніцтва, сумесная дзейнасць). 

У траўні 2012-га стваральнікі шоу запускаюць новы блок Drum Night Bass @ Guest Mix, у якім свае эксклюзіўныя міксы прадстаўляюць рэгіянальныя і беларускія DJ's. Першым, каму пашчасціла адкрыць новую старонку ў гісторыі шоў, стаў DJ Ivgen.

22 чэрвеня 2013 года выйшаў апошні ў гісторыі радыё «Полацкая Хваля» эпізод Drum Night Bass. З 1 ліпеня 2013-га станцыя спыніла сваю дзейнасць, а разам з ім пайшла ў бестэрміновы адпачынак і праграма аб андэграўнднай электроннай музыцы. Толькі праз некалькі месяцаў, 7 верасня шоу аднавіла работу.

З 7 верасня 2013 па 28 сакавіка 2015 года выпускі Drum Night Bass размяшчаюцца ў сетцы выключна ў выглядзе падкастаў.

Час няўмольны, тэндэнцыі імклівыя, канкурэнцыя працягвае нарастаць. Для таго, каб у далейшым займацца на дастойных пазіцыях і быць вядомымі, патрэбны рашучыя меры. Увабраўшы ў сябе каласальны вопыт мінулых гадоў і любоў да слухачоў, каманда Drum Night Bass ўзмацніла прамоўшн праекта. Праграма часова вярнулася ў катэгорыю «радыё-шоу». Акрамя кругласутачнага доступу да базы матэрыялаў, паступова з'явілася online-трансляцыю свежых эпизодаў на разнастайных інтэрнэт-радыёстанцыях краіны. Цалкам змянілася «ўпакоўка» праграмы. Кантэнт пашырыўся за кошт супрацоўніцтва з выгаднымі партнёрамі, якія штотыдзень забяспечвалі праекту высокі рэйтынг.

З 3 красавіка 2015 па 17 верасня 2016 года трансляцыя свежых подкастаў Drum Night Bass вялася на UP FM. З 16 кастрычніка 2016 па 24 чэрвеня 2017-га пазыўныя Drum Night Bass даносіліся ад TFM. З 22 верасня 2016 па 29 красавіка 2018 па нядзелях у 23:00 праграма выходзіла на МТС Радыё. Пасля яго рэбрэндынгу 7 мая 2018 года праект пераехаў на Impulse Radio і 1 кастрычніка 2018 года завяршыў сваю трансляцыю на дадзеным радыё. З 6 кастрычніка 2018 года выпускі з катэгорыі «Radioshow» зноў перавандравалі ў раздзел «Podcasts».

З 8 траўня па 9 чэрвеня 2021 года праект адзначыў сваё дзесяцігоддзе дзесяццю юбілейнымі міксамі ў рамках 500-га эпізоду Drum Night Bass.

Не сыходзячы ў водпуск каманда працягнула працу. Міксы знаёмага праекта можна слухаць да гэтага часу.

«Drum Night Bass» тут: vk | facebook | twitter | instagram | promodj | mixupload

Далучайся! Захапляйся! Не спыняйся!

Категория: Drum Night Bass | Просмотров: 27229 | Добавил: Radiopv
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]