09:00 Пампуй і слухай! Чарговы эпізод #548 беларускага музычнага праекту Drum Night Bass прадставіў Dan Melnikov | |
14 траўня ў праекце «Drum Night Bass» 60-хвілінную чарговую кампіляцыю прадставіў Dan Melnikov. Мікс прысвечаны ваенным падзеям ва Ўкраіне і увабраў у сябе сумныя і жалобныя Liquid Funk-трэкі.
Прыемнага праслухоўвання, забойных басоў і ламаных рытмаў ўсім і кожнаму!
Tracklist: 01 Nuex Feat Naomi Belet – Stay
02 Elka – Blue Lagoon, Pt. 1 03 Jellis Feat Subsets – My Mind (Bookey Remix) 04 Muffler – Black 05 Severity – Through My Eyes 06 Zera – Time 07 Mage – Hundred Times 08 Rex Hooligan Feat Julia Probst – In My Life 09 Stunnah – Fantasie 10 Holly Drummond – Forbidden (Vaizo Remix) 11 The Vanguard Project Feat MC Fava – We Used To 12 Monrroe Feat Zara Kershaw – Out Of Time 13 Tokyo Prose – Trick Of The Light 14 Mystific – Like That 15 Seven Lions Feat Fiora – Dreamin' (Mazare Remix)
Раней гучалі:
Гісторыя шоў, больш спасылак на запампоўку і другое ёсць на афіцыйным сайце праграмы drumnightbass.ucoz.com. Нагадаем, што з 5 студзеня 2019 года праект «Drum Night Bass» зноў вярнуўся на платформу «Полацкай Хвалі»! З новага года і кожны тыдзень на сайце публікуюцца выпускі сумеснага праекта Дзяніса Мельнікава і Віталя Барышнікава аб лепшай Drum&Bass-музыцы планеты. «Drum Night Bass – праграма для тых, хто не ўяўляе сябе без «забойных» басоў і «ламаных» рытмаў. Праект аб самай актуальнай dnb-музыцы і не толькі. 4 чэрвеня 2011 года на танцавальным інтэрнэт-радыё «Полацкая Хваля» шоў упершыню выйшла ў эфір. Паступова стартап набыў непадробную цікавасць у прыхільнікаў сучаснага Драм-н-бэйса. Першыя эпізоды вёў яго аўтар – Dan Melnikov (Дзяніс Мельнікаў). Затым да яго далучыўся Denion Allfucker (Віталь Барышнікаў). Так праект перайшоў у катэгорыю «Collaboration» (з анг. – супрацоўніцтва, сумесная дзейнасць). У траўні 2012-га стваральнікі шоу запускаюць новы блок Drum Night Bass @ Guest Mix, у якім свае эксклюзіўныя міксы прадстаўляюць рэгіянальныя і беларускія DJ's. Першым, каму пашчасціла адкрыць новую старонку ў гісторыі шоў, стаў DJ Ivgen. 22 чэрвеня 2013 года выйшаў апошні ў гісторыі радыё «Полацкая Хваля» эпізод Drum Night Bass. З 1 ліпеня 2013-га станцыя спыніла сваю дзейнасць, а разам з ім пайшла ў бестэрміновы адпачынак і праграма аб андэграўнднай электроннай музыцы. Толькі праз некалькі месяцаў, 7 верасня шоу аднавіла работу. З 7 верасня 2013 па 28 сакавіка 2015 года выпускі Drum Night Bass размяшчаюцца ў сетцы выключна ў выглядзе падкастаў. Час няўмольны, тэндэнцыі імклівыя, канкурэнцыя працягвае нарастаць. Для таго, каб у далейшым займацца на дастойных пазіцыях і быць вядомымі, патрэбны рашучыя меры. Увабраўшы ў сябе каласальны вопыт мінулых гадоў і любоў да слухачоў, каманда Drum Night Bass ўзмацніла прамоўшн праекта. Праграма часова вярнулася ў катэгорыю «радыё-шоу». Акрамя кругласутачнага доступу да базы матэрыялаў, паступова з'явілася online-трансляцыю свежых эпизодаў на разнастайных інтэрнэт-радыёстанцыях краіны. Цалкам змянілася «ўпакоўка» праграмы. Кантэнт пашырыўся за кошт супрацоўніцтва з выгаднымі партнёрамі, якія штотыдзень забяспечвалі праекту высокі рэйтынг. З 3 красавіка 2015 па 17 верасня 2016 года трансляцыя свежых подкастаў Drum Night Bass вялася на UP FM. З 16 кастрычніка 2016 па 24 чэрвеня 2017-га пазыўныя Drum Night Bass даносіліся ад TFM. З 22 верасня 2016 па 29 красавіка 2018 па нядзелях у 23:00 праграма выходзіла на МТС Радыё. Пасля яго рэбрэндынгу 7 мая 2018 года праект пераехаў на Impulse Radio і 1 кастрычніка 2018 года завяршыў сваю трансляцыю на дадзеным радыё. З 6 кастрычніка 2018 года выпускі з катэгорыі «Radioshow» зноў перавандравалі ў раздзел «Podcasts». З 8 траўня па 9 чэрвеня 2021 года праект адзначыў сваё дзесяцігоддзе дзесяццю юбілейнымі міксамі ў рамках 500-га эпізоду Drum Night Bass. Не сыходзячы ў водпуск каманда працягнула працу. Міксы знаёмага праекта можна слухаць да гэтага часу. «Drum Night Bass» у сацыяльных сетках: vk | facebook | twitter | instagram | promodj Далучайся! | |
Категория: Главные новости региона | Просмотров: 11085 | |
Всего комментариев: 0 | |