Главная » 2025 » Декабрь » 6 » Пампуй і слухай! Эпізод #730 беларускага музычнага праекту Drum Night Bass прадставіў Dan Melnikov
00:00
Пампуй і слухай! Эпізод #730 беларускага музычнага праекту Drum Night Bass прадставіў Dan Melnikov

6 снежня ў праекце «Drum Night Bass» сваю кампіляцыю прадставіў Dan Melnikov. Чарговы мікс увабраў у сябе мэйнстрымавыя трэкі ў стылях Drum & Bass, Techstep, Liquid Funk.

Прыемнага праслухоўвання, забойных басоў і ламаных рытмаў ўсім ды кожнаму!

Tracklist:

01 OKO Feat Grove & Rider Shafique – Been Busy
02 Ray Volpe – Laserbeam (ÆON:MODE Remix VIP)
03 Modestep – Hang My Heart
04 Exception – Slow Down
05 Ardin x LIIA – Afterlife
06 Bensley – Slither
07 Georgie Riot Feat MXTR & Interrex – Lonely
08 Crash Comet – Everything's Going To Be Fine
09 NELSØN – Leave You Alone
10 Metrik – Synchronise
11 Koven & HALIENE – Orbit
12 Sub Focus Feat Grimes – Entwined
13 Voicians – Above The Sky
14 Yarn – Overdose
15 Kneecap Feat Sub Focus – No Comment
16 Hybrid Minds Feat Brody – Delete Our Love (Artino Remix)
17 Brookes Brothers – Big Love
18 Alexus – Discopath
19 Enei Feat Cameron Hayes – Runaway With You
20 Artino – Aquanaut
21 Healian & Geostatic – WDID (Rueben Remix)
22 D.Side – Loyal
23 OB – Zero Sum (Minor Forms Remix)
24 J:Kenzo & Basic Rhythm – Strontium Dog


Гісторыя шоў, больш спасылак на запампоўку і другое ёсць на афіцыйным сайце праграмы drumnightbass.ucoz.com.

Нагадаем, што з 5 студзеня 2019 года праект «Drum Night Bass» зноў вярнуўся на платформу «Полацкай Хвалі»! З новага года і кожны тыдзень на сайце публікуюцца выпускі сумеснага праекта Дзяніса Мельнікава і Віталя Барышнікава аб лепшай Drum&Bass-музыцы планеты.

«Drum Night Bass – праграма для тых, хто не ўяўляе сябе без «забойных» басоў і «ламаных» рытмаў. Праект аб самай актуальнай dnb-музыцы і не толькі.

4 чэрвеня 2011 года на танцавальным інтэрнэт-радыё «Полацкая Хваля» шоў упершыню выйшла ў эфір. Паступова стартап набыў непадробную цікавасць у прыхільнікаў сучаснага Драм-н-бэйса. Першыя эпізоды вёў яго аўтар – Dan Melnikov (Дзяніс Мельнікаў). Затым да яго далучыўся Denion Allfucker (Віталь Барышнікаў). Так праект перайшоў у катэгорыю «Collaboration» (з анг. – супрацоўніцтва, сумесная дзейнасць). 

У траўні 2012-га стваральнікі шоу запускаюць новы блок Drum Night Bass @ Guest Mix, у якім свае эксклюзіўныя міксы прадстаўляюць рэгіянальныя і беларускія DJ's. Першым, каму пашчасціла адкрыць новую старонку ў гісторыі шоў, стаў DJ Ivgen.

22 чэрвеня 2013 года выйшаў апошні ў гісторыі радыё «Полацкая Хваля» эпізод Drum Night Bass. З 1 ліпеня 2013-га станцыя спыніла сваю дзейнасць, а разам з ім пайшла ў бестэрміновы адпачынак і праграма аб андэграўнднай электроннай музыцы. Толькі праз некалькі месяцаў, 7 верасня шоу аднавіла работу.

З 7 верасня 2013 па 28 сакавіка 2015 года выпускі Drum Night Bass размяшчаюцца ў сетцы выключна ў выглядзе падкастаў.

Час няўмольны, тэндэнцыі імклівыя, канкурэнцыя працягвае нарастаць. Для таго, каб у далейшым займацца на дастойных пазіцыях і быць вядомымі, патрэбны рашучыя меры. Увабраўшы ў сябе каласальны вопыт мінулых гадоў і любоў да слухачоў, каманда Drum Night Bass ўзмацніла прамоўшн праекта. Праграма часова вярнулася ў катэгорыю «радыё-шоу». Акрамя кругласутачнага доступу да базы матэрыялаў, паступова з'явілася online-трансляцыю свежых эпизодаў на разнастайных інтэрнэт-радыёстанцыях краіны. Цалкам змянілася «ўпакоўка» праграмы. Кантэнт пашырыўся за кошт супрацоўніцтва з выгаднымі партнёрамі, якія штотыдзень забяспечвалі праекту высокі рэйтынг.

З 3 красавіка 2015 па 17 верасня 2016 года трансляцыя свежых подкастаў Drum Night Bass вялася на UP FM. З 16 кастрычніка 2016 па 24 чэрвеня 2017-га пазыўныя Drum Night Bass даносіліся ад TFM. З 22 верасня 2016 па 29 красавіка 2018 па нядзелях у 23:00 праграма выходзіла на МТС Радыё. Пасля яго рэбрэндынгу 7 мая 2018 года праект пераехаў на Impulse Radio і 1 кастрычніка 2018 года завяршыў сваю трансляцыю на дадзеным радыё. З 6 кастрычніка 2018 года выпускі з катэгорыі «Radioshow» зноў перавандравалі ў раздзел «Podcasts».

З 8 траўня па 9 чэрвеня 2021 года праект адзначыў сваё дзесяцігоддзе дзесяццю юбілейнымі міксамі ў рамках 500-га эпізоду Drum Night Bass.

27 траўня 2023 года выйшаў у свет 600-ты юбілейны падкаст «Drum Night Bass» пад патранажам «Матрыца». У двухгадзінным сэце Dan Melnikov прадставіў слухачам 77 лепшых трэкаў, якія гучалі ў праэкце напрацягу дзьвух гадоў, з 501 па 599 эпізоды (з чэрвеня 2021 па травень 2023).

З 3-га чэрвеня 2023 гісторыя праекту працягнулася.

«Drum Night Bass» тут: vk | facebook | X | instagram | promodj | mixupload

Далучайся! Захапляйся! Не спыняйся! Дзякуй, што з намі!

Категория: Drum Night Bass | Просмотров: 44375 | Добавил: Radiopv
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]