Главная » 2012 » Сентябрь » 19 » Сёння - Дзень «Пагоні»
18:20
Сёння - Дзень «Пагоні»
19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў закон, у адпаведнасці з якім наша краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь.

У гэты ж дзень Вярхоўны Савет 12-га склікання дзвюма трэцямі галасоў прыняў законы «Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўным гербам Беларусі зрабіўся старажытны беларускі герб «Пагоня», Дзяржаўным сцягам Беларусі – бела-чырвона-белы сцяг.
На працягу чатырох год наша краіна жыла з гербам Вялікага Княства Літоўскага, які атрымаў статус дзяржаўнага пад час княжання Вітаўта Вялікага.
У 1995 годзе ў выніку рэфэрэндуму, які ініцыяваў Аляксандр Лукашэнка, «Пагоню» пазбавілі статусу дзяржаўнага гербу і яна трапіла пад негалосную забарону.
У 2000-я гады герб «Пагоня» быў улучаны ў дзяржаўны спіс нематэрыяльных гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі, а ў 2009 годзе выява «Пагоні» стала афіцыйным гербам Віцебскай вобласці.

Категория: Беларусь | Просмотров: 151 | Добавил: Radiopv
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]